Кожнаму слову прысвечаны асобны слоўны артикул. Слоўныя артикулы пабудаваны па агульнай схеме: тлумачыцца семантика слова (шляхам падбору сінонімаў з беларускай літаратурнай мовы або апісальна), высвятляюцца адносіны прааналізаванага слова да лексічнай сістэмы літаратурнай мовы, паказваецца ступень ужывальнасці слова i г. д. Бытавая лексіка — шырокае кола слоў, што адлюстроўвае паўсядзённае жыццё, побит людзей. Гэта назвы пабудоў, мэблі i посуду, гаспадарчых прылад, назвы адзення i абутку, упрыгожанняў i аздобаў, назвы страў i пітва, назвы сваяцкіх адносін, абрадаў, гульняў i г. д. У кнізе аналізуюцца назвы яды, пітва, адзення i абутку. Разглядаюцца ўсе словы названых тэматычных труп, зафіксаваныя ў гаворках Зэльвеншчыны, а не толькі дыялектныя. Гэта абумоўлена тым, што, па-першае, пра некаторыя словы цяжка сказаць — яны рэдкаўжывальныя літаратурныя ці дыялектныя, а па-другое, семантика дыялектнага слова, аб'ём значэння яго часта залежыць ад існавання іншых слоў, у прыватнасці i недыялектных; важна пры гэтым i ступень унармаванасці мовы. Матэрыялам паслужылі загіісы народных гаворак Зэльвеншчыны, зробленыя аўтарам — ураджэнцам гэтай мясцовасці — у 1950—1960 гадах. Запісы рабіліся ад прадстаўнікоў розных узростаў, але найболын матэрыялаў з традыцыйнай гаворкі, бо яна — галоўны аб'ект дыялекталогіі. Выкарыстаны дыялектныя слоўнікі, апублікаваныя i неапублікаваныя дыялекталагічныя матэрыялы, этнаграфічныя крыніцы, творы мастацкай літаратуры, лексічныя матэрыялы кандыдацкіх дысертацый па беларускай, рускай i ўкраінскай мовах, a таксама этымалагічныя даведнікі i слоўнікі розных славянскіх i некаторых неславянскіх моў
Дадатковыя словы
абект, абём
5 👁