Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Лексіка народных гаворак Беларусі яшчэ вельмі слаба вывучана. Пры апісанні лексікі мы трымаемся тэматычнай групоўкі слоў. Вывучэнне лексікі гаворак па асобных тэмах дазваляе аналізаваць самыя разнастайныя словы як сваім паходжаннем, так i сферай ужывання, дае магчымасць разгледзець лексічныя адзінкі ў іх узаемадзеянні i ўзаемаабумоўленасці, дазваляе ў якойсьці ступені вывучаць лексічную сістзму гаворак. У кнізе апісваецца бытавая лексіка гаворак Зэльвеншчыны. У бытавой лексіцы захоўваедца найбольш традыцыйных слоў, цікавых даследчыку лексічнай сістэмы гаворак. Разам з вытворчай бытавая лексіка вызначае характар лексічнага складу гаворак. Даследаванне гэтай лексікі — актуальная задача сучаснай дыялекталогіі. У гаворках Зэльвеншчыны выяўлена шмат праславянскіх лексем, a таксама запазычанняў з польскай, нямецкай i іншых моў. Лексіка Зэльвеншчыны — пагранічнай з Польшчай тэрыторыі — дае магчымасць паўней вывучыць некаторыя пытанні беларуска-польскіх моўных кантактаў. Пры аналізе лексікі гаворак мы імкнемся па магчымасці даць геаграфію даследаваных слоў, іх пашырэнне ў іншых славянскіх мовах, асабліва ў рускай, украінскай i польскай. Такі матэрыял будзе карысны ў вырашэнні задачы «аддзяліць найбольш старажытны слоўнік, агульны для ўсіх моваў гэтай сям'і, ад лексічных адзінак, характэрных толькі асобным дыялектам» 3. У кнізе падаюцца звесткі пра паходжанне слоў, прыводзяцца думкі розных вучоных пра этымалогію слоў, паказваецца іх утварэнне. 3 О. С. А X м a н о в а, В. В. В и н о г p а д о в, В. В. И в а н о в О некоторых вопросах и задачах описательной, исторической и сравнительно-исторической лексикологии. «Вопросы языкознания», 1956, № 3, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
5 👁
 ◀  / 177  ▶