УВОДЗІНЫ Вывучэнне лексікі народных гаворак мае важнае тэарэтычнае i практычнае значэнне. У гаворках захоўваецца шмат старажытных слоў — праславянскіх ці праіндаеўрапейскіх, якія па розных прычынах не трапілі ў пісьмовыя помнікі. Гэтыя словы вельмі каштоўныя для этымалагічных пошукаў, для ўзнаўлення моўнага стану мінулых эпох. Даследаванне ыароднай лексікі дае неацэнны матэрыял для параўнальнага вывучэння лексічнай сістэмы славянскіх моў, для вырашэння пытанняў узаемаўплыву суседніх роднасных І няроднасных моў. У лексіцы народных гаворак знаходзіць свой адбітак шматвяковая гісторыя народа ва ўсіх яе мясцовых праявах. Таму апісанне народнай лексікі можа даць шмат карыснага гісторыку, археолагу, этнографу. Літаратурная мова ўвесь час узбагачаецца за кошт народнай лексікі. Я. Колас пісаў: «Мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, i з поспехам ужываецца ў народзе» К Вывучэнне народнай лексікі дапаможа далейшай нармалізацыі слоўнікавага складу літаратурнай мовы, дасць магчымасць пазбавіцца «няўдалых слоў, механічных перакладаў тых ці іншых слоў іншых моў» 1 2. 1 Я. К о л а с. Публіцыстычныя i крытычныя артикулы. Мінск, 1957, стар. 309. 2 К. К р а п i в а. Аб некаторых пытаннях беларускай мовы. Збор твораў у 3-х тамах, т. 2. Мінск, 1956, стар
5 👁