НАЗВЫ ЯДЫ І ПІТВА
Лексіка гэтага раздзела⁷ будзе размеркавана ў наступныя семантычныя групы: 1) агульныя назвы ежы; 2) назвы хлебных вырабаў; 3) назвы бульбяных страў; 4) назвы малочных прадуктаў; 5) назвы мяса паводле частак тушы; 6) назвы страў з яец; 7) назвы супаў; 8) назвы пітва.
Агульныя назвы ежы
Яда ж. Тое, што ядуць, чым харчуюцца. Яды ні бракуя, ешча адно здаровянькія. Ст. С. Яда: 1) пища, еда; 2) кушанье; 3) (действие) еда (БРС-62); яда — еда (действие) (РБС-53).
Агульнаславянскае слова, паходзіць ад ѣдti : ед-а (КЭСРЯ, 102).
Ёча ж. Слова адзначаецца толькі спарадычна як назва працэсу яды і мае адценне зламоўнасці; сустракаецца часцей у фраземе коньска еча. От выпярло зь яго, адным швом крычыць — есьці яму давай. Нека коньска еча напала. Гр. От еча на яго напала: усё ідзе пат каталку. Ст. С.
⁷ Значэнне асобных слоў-назваў страў знайшло сваё апісанне ў артыкуле аўтара «Назвы некаторых страў у гаворках Гродзеншчыны». — Беларуская мова. Даследаванні па лексікалогіі. Мінск, 1965, стар. 134—142.
118 👁