Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Еча — відаць, фанетычны варыянт слова ежа ў яго форме еджа. Харчы (харчэ) толькі мн. Ежа, запас яе, харч, харчы. Харчоў на два-ньні набраў, a ўжэ трэйці дзень — i німа яго дахаты! Гр. Як харчэ добрыя, то хутко паправіцца (хворы). Ст. C. Харча: 1) харч', харчы'; 2) агульная назва супаў, Мсцісл. (Юрч.). Харч—питание'; харчы— харчи' (РБС-53), харч, мн. харчы —'съестные припасы, продовольствие, харчи' (БРС-62). Слова бытуе (у адз. i мн. ліках) ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Паходзіць з турэцк. Xardž, якое з арабскай мовы (КЭСРЯ, 358). Пачны (пачнэ) толькі мн., зламоўн. Страва (руск. блюдо). Шма, кап паеў аднаго чаго, што дасі, ды годзі. Так не, дзесяць пачноў яму давай. Гр. Пачны — лексікалізаваная форма множнага ліку ад пачын, якое ад пачынаць: пачн-ы. Параўн. у старабеларускай мове начинок — пачатак'; у Даля: початок — 'пачатая, не цэлая рэч' (II, 370—371); у Мельнічэнкі: починки—'нядаўна разараная цаліна' (КЯОС, 161). Літаральнае значэнне слова пачны — 'тое, што пачынаюць' (кожная новая страва). Вара ж. Гарачая рэдкая страва. Вары як ні пахлёбаяш, то яг галодны ўсяроўно. Ст. С. Вара — варыва', Мает., Слон., Ваўк., Бераст. (П. С.), Карэл. (Мат., 152); вара — «кушанье вообще, щи из кислой капусты» (СБН), варыва (СБН); прывараіг — 'гатаваЮ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 177  ▶