Старонка 87
◀ / 177 ▶
— Руск. рукавица; укр. рукавица, рукавичка — 'пальчатка'; польск. rękawica — 'рукавіца, пальчатка'; чэшск. rukavice — 'пальчатка, рукавіца'; балг. рукавица; страсл. ржкавица. Паходзіць слова ад рука: рук-ав-іца (ЭСРЯ, I, 222—223), мадэль тая, што і ў нагавіцы. У старажытнай беларускай мове, як і ў сучасных гаворках, слова рукавіцы мела значэнне — 'рукавіцы, пальчаткі' 33. Назвы мужчынскага адзення Тут будуць разгледжаны словы-назвы мужчынскага адзення і галаўных убораў. Ганавіцы толькі мн. Штаны (верхнія, споднія). Ганавіцы дакупіш да пінджака — і касцюм будзя табе. Св. Панёс ганавіцы да краўца шыць. Гр. Ганавіцы — 'нагавіцы, штаны', Случ. (Серж.), Ваўк. (Сцяшк.), ганавіцы — 'рукавіцы', Чэрв. (КСЧ) 34, гоновицы — 'штаны', Бер. (Рам., МЭГ, 24). Паводле ДАБМ (карта 326), ганавіцы часцей за ўсё адзначаецца на захадзе і поўдні Гродзеншчыны. Ганавіцы — 'штаны' (РБС-28). Форма ганавіцы ад ранейшага нагавіцы — у выніку метатэзы складоў на — га (параўн. караўлотак ад калаўротак). Нагавіцы толькі мн. Слова сустракаецца толькі спарадычна са значэннем разгледжана- 33 В. Ф. Кривчик. Словарный состав белорусских переводных повестей II половины XVI в., стр. 375. 34 Я. Карскі ў сувязі з гэтым піша: «...звычайна ганавіцы — 'штаны'». «Труды по белорусскому и другим славянским языкам». М., 1962, стр. 501.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 177 ▶