га ганавіцы. Твая баба некалі ўсё казала нагавіцы. Кр. Нагавіцы — 'штаны', Чэрв. (КСЧ), Віц. (ВКС), Случ. (Серж.); ноговицы (СБН), нагавицы — 'простыя штаны' (Шпіл., 46). Сучасныя беларускія слоўнікі па-рознаму кваліфікуюць гэта слова: РБС-53 падае яго без усякіх абмежаванняў, а БРС-62 — з паметкаю «абласное». Паводле ДАБМ (карта 326), яно пашырана на Брэстчыне і Случчыне 35. — Руск. (дыял.) ноговица — 'калашына' (Даль), стараруск. ноговицы — 'штаны'; польск. nogowica, nogówka — тс., чэшск. nohavice — тс.; сербск. ноговица, харвацк. nogavica, славенск. nohavice, кашубск. nagavice — 'штаны'. Слова вельмі старажытнае. А. Будзіловіч залічвае яго да праславянскіх. У праславянскай мове *nogavica абазначала самастойную дэталь касцюма, якая пакрывала нагу ад калена, шчыкалаткі; на гэта паказваюць значэнні слова нагавіца ў некаторых славянскіх мовах: старачэшск. nogavice—'панчоха, шкарпэтка', польск. (дыял.) nogawica — тс. Такім чынам, нагавіцы — лексікалізаваная форма множнага ліку ад нагавіца — 'калашына', якое ад нага: наг-ав-іца. Мадэль утварэння тая, што і ў слове рукавіца. 35 Гл.: А. П. Груцо. Аб некаторых прадметна-бытавых назвах у беларускіх народных гаворках. — Беларуская мова. Даследаванні па лексікалогіі. Мінск, 1965, стар. 131—133. Тут паказваюцца назвы верхніх мужчынскіх штаноў і іх пашырэнне ў беларускіх гаворках.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁