бытуе ў мове старых. Маладое пакаленне ўжывае састаўную назву — асенняе пальто. Кажух м. Доўгая вопратка з аўчын (без пакрыцця аўчын тканінай). Кажухе ўжэ выходзяць з моды, a бало i жанке i мужыке ўсё апратвалі кажухе. Гр. Кажух — агульнаславянскае слова. Утво~ рана ад кожа (Фаем., II, 277), суфікс -ух (мадэль тая, што i ў свінух, катух). Кажушак м. 1. Паўкажушак. На сьвято сабе пашыла кашужак. Зл. 2. памян.-ласк. Кажушок. Дзіцяці кажушак апраніі Ст. С. — Укр. кажушок — паўкажушак', польск. kożuszek — тс. РБС-53 таксама падае кажушок з гэтым значэннем. Утварэнне: кажух-ак, дзе памяншальналаскальная форма набыла новае значэнне, лексікалізавалася. Палшубак м. Слова мае тое значэнне, што i паўкажушак (у I знач.), але ўжываецца куды часцей, чым апошняе. Звычайна палшубак больш тонкае работы, з упрыгожаннямі; носяць іх часцей у свята. Палшубак на сьвято, а кажух на будзянь. Гр. У форме паўшубак яно адзначаецца ў шклоўскіх, быхаўскіх, навагрудскіх i іншых гаворках (МДСБМ), у паўднёва-заходніх беларускіх гаворках (Мацк., МДК, 75; ЛП, 306—307); у мастацкіх творах (КТСБМ). Слова запазычана з рускай мовы: руск. полшубок — паўкажушак' — ад шуба: полшуб-ок, параўн. укр. (дыял.) повшубка — 'кароценькі кажух' (Лыс., СЛЛ
Дадатковыя словы
кажўх, кажўшак, палшўбак
2 👁