Фуфайка ж. Ватняе адзенне ў выглядзе курткі; ватоўка. У фуфайцы люцко на рабоці: i цяпло, i лёхко. Угр. Куфайка — ватоўка' (Мат., 125); кухвайка, кухайка, кугайка — ватоўка' (ЛП, 316). Ведама, як раненых прымае, то i шынялёў, i куфаек i ўсяго ўсякага (M. Лобан. На парозе будучыні). Фуфайка — 'цёплая вязаная сарочка' (РБС-53, БРС-62). — Укр. фуфайка, руск. фуфайка — тс., дыял. куфайка — куртка' (Пос., 257). У гаворкі фуфайка прыйшло ў час Айчыннай вайны, відаць, з рускай народнай мовы. Аўтары КЭСРЯ мяркуюць, што фуфайка магло быць утворана суфіксальным спосабам (суфікс -айк-а) ад італьянск. fofa — фуфайка'. Плашч м. Лёгкае, звычайна непрамакальнае паліто. Бало плашчоў гэтых ніхто i ні наcii), усё капоты шылі ад дажджу. Гр. Слова бытуе ва ўсіх славянскіх мовах. Паходзіць ад пласт, суфікс -j-. Прадмет атрымаў сваю назву ад накідкі, відаць, на аснове агульнасці функций. Рукавіцы адз. рукавіца ж. Слова бытуе ў гаворках з больш шырокім, чым у літаратурнай мове, значэннем: ім называюць i рукавіцы, i пальчаткі. Рукавіцы i з адным пальцам i на пяць пальцаў. Гр. Для дыферэнцыяцыі часам ужываюцца апісальныя выразы: рукавіцы з адным пальцам i рукавіцы на пяць пальцаў (пальчаткі). Рукавіцы — 'рукавіцы, пальчаткі' — Бых. (МДСБМ), рукавіца — пальчатка' (Шпіл
5 👁