Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Форма швэдра ад ранейшага швэдар у вышку афармлення слова на ўзор назоўнікаў жаночага роду кофта, матроска, зычны т азванчыўся у д (параўн.: тудака—тутака, гэдак, гэтак), гук с перад в перайшоў у ш (параўн. шворань з сворань). Пальто н. Паліто. На зіму пальто сабе пашыу i Валіку. Дзяр. У такой форме слова бытуе ў многіх беларускіх гаворках (гл. ЛГІ, 302 i інш.). Другі, у доўгім, чорным аблезлым пальце, дзяржаў на плячах барабан. (К. Чорны. Выбраныя творы, 1947, стар. 37). — Руск. пальто, укр. пальто, польск. palto, у гаворках palito, paleto. Паходзіць слова ад франц. paletot —1 паліто'. А. Праабражэнскі параўноўвае пальто з брытанскім paltok—'адзенне селяніна' (ЭСРЯ, II, Ю). У беларускай літаратурнай мове замацавалася паліто — ад польскага дыялектнага palito, якое ўзнікла ў выніку,,літаральнага вымаўлення французскага слова, што ў польскай мове па традыцыі перадавалася ў транскрыпдыі арыгінала" 32. Ясёнка ж. Дэмісезоннае паліто. Ясёнку мая Алена харошу. Св. Міхась у Дзярэчыні ясёнку сабе купіў. Ст. C. Слова ясёнка (ясёнко) адзначаецца паўсюдна на Гродзеншчыне i Брэстчыне. Прыйшло яно ў гэтыя гаворкі з польскай мовы: польск. jesionka — 'асенняе паліто' 'дэмісезоннае паліто' — ад jesień — восень'. Цяпер яно 32 Г. Н. Кл юс а ў. Асаблівасці словаўтварэння тэрміналагічнай лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы (па матэрыялах руска-беларускага слоўніка 1953 г.). Канд. дыс. Мінск, 1961, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶