A. Праабражэнскі адносіць яго да запазычанняў з цюркскіх моў, дзе мае шмат значэнняў (ЭСРЯ, I, 302). Ф. Слаўскі першакрыніцай лічыць персідск. chaftan, адкуль турэцк. kaftan — 'доўгае лёгкае адзенне' (Сл., II, 20). Камузэлька ж. Кароткае адзенне без рукавоў, паверх якога апранаюць пінжак. Даўней камузэлькі da касьцюмаў шылі, a цяперака з аўчыны шыям сабе, кап цяплей было. Ст. C. — Польск. kamizelka, kamizela — 'камзол, сялянская куртка'; чэшск. kamizola — 'куртка паляўнічая, вышытая кашуля'; руск. ł ўкр. камзол — безрукаўка'. A. Праабражэнскі адносідь гэтыя словы да запазычанняў з нямецкай мовы; Kamisol — 'куртка, камізэлька' (ЭСРЯ, I, 289). А Брукнер, Ф. Слаўскі лічаць, што камізэлька з французскага camisoleітал. camiciola, памянш. ад camicia — кашуля', якое з лац. camisia— сарочка' (Брукн., 215, 251; Сл., II, 38—39). Камузэлька — фанетычны варыянт ад камізэлька (на месцы ненаціскнога i ўзнікла y), якое прыйшло ў беларускую мову з польскай. Швэдра ж. Вязаная з рукавамі (ці без pyкавоў) паддзёўка. Маня сабе швэдру зьвязала i Мішы. Гр. Швэдар — світэр', Карэл. (Мат., 160); свэдра, свэдэр, швэдор—'вязаная кофта' (ЛП, 312). — Руск. свитер, укр. светр, польск. sweter. Паходзіць слова ад англ, sweater, якое ад sweat — пацець' (СИС
Дадатковыя словы
camisole<італ
8 👁