Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Супольніца ж. Доўгая i шырокая сподняя кашуля; слова скарыстоўваецца часцей як жартаўлівае i непахвальнае пра завялікае, зашырокае, нязграбнае адзенне. Дзіцяці супольніцу шый, a ні мне. Kp. Сама насі гэту супольніцу, а я ні буду такую сукню класці на с ябе. Гр. Супольніца — 'суцэльнае адзенне', Слон. (П. C). Паходзіць слова супольніца ад пала; cyфіксальна-прэфіксальнае ўтварэнне: су-польніца. Каптан м. Пра любое верхняе з рукавамі адзенне да пояса (часцей даматканае). I ёй каптан замалы стаў: памажнела. Св. Апрані, Лёнічак, каптан, каб халадно ні было часам. Гр. Каптан — 'жаночая на ваце кофта', Чэрв. (КСЧ), кофта', Глушч. (Мат., 114), пінжак'— Рад. (МДСБМ); каптан: 1) куртка; 2) блузка (ЛП, 290). Ен скінуў каптан, разуўся — думаў трохі падрамаць (А. Бажко. Перад вераснем). Маці палажыла ў фартух пад каптан кавалак пірага (Р. Тармола. Агатка). Зрэдку слова выкарыстоўваецца ў зэльвенскіх гаворках i ca значэннем 'адзенне наогул'. От каптан які куплю i ўжэ ні голы хадзіціму. Кр. Параўн. Каптан шык, а ў бруху пшык (Рап.). Слова адзначаецца ў рускай, украінскай, балгарскай, сероскай, чэшскай i польскай мовах. 6. П. У. Сцяцко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сербскай
4 👁
 ◀  / 177  ▶