Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Кашуля ж. Слова бытуе з тым самым значэннем, што i сарочка, але скарыстоўваецца вельмі абмежавана, галоўным чынам у мове старых: Мяшчаня ўсё бало кашуля на сарочку казали Вальк. Паводле ДАБМ (карта 328), слова пашырана ў гаворках паўночна-заходняй часткі Беларусі. A. Праабражэнскі адзначае гэта слова i ў рускіх гаворках, украінскай, стараславянскай, славенскай, балгарскай, сероска-харвацкай, чэшскай, польскай, верхня- i ніжнялужыцкай мовах; першакрыніцай яго лічыць сярэднелацінскае cosuta, але шлях у славянскія мовы яго няясны (ЭСРЯ, I, 374). А. Брукнер адносіць кашуля да агульнаславянскіх запазычанняў з лац. casula 'плашч з капюшонам', хата' — памяншальнае ад casa — хата' (Брукн., 260; Сл., II, 547). B. М. Тамань разглядае кашуля як паланізм у рускай літаратурнай мове XVI — пачатку XVII ст.31 Такі погляд даследчыка, відаць, заснаваны на тым, што слова кашуля не было характэрна рускай мове таго часу. Сучаснай рускай літаратурнай мове гэта слова зусім неўласціва, ва ўкраінскай выступае як абласное. Улічваючы гэта, можна меркаваць, што кашуля замацавалася ў беларускай мове пад уплывам польскай, у якой koszula мае тыя значэнні, што ў беларускай перадаюцца двума словамі — сарочка i кашуля. 31 В. М. Т а м а н ь. О польской лексике в языке русских памятников XVI и первой половины XVII веков. Канд. дисс. Л., 1953, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кашўля, сербска-харвацкай
5 👁
 ◀  / 177  ▶