Старонка 79
◀ / 177 ▶
шукі29 вядуць слова да прагерманскага *hetaz — 'покрыва'. Лахманы (лахманэ), адз. лахман. 1. Старое, паношанае адзенне. Лахманэ да ўбраня ні кладзі, хай на запяку ляжаць. Гр. 2. непахв. Адзенне. На лахманэ ўсе грошы зводзіць, а сама галадая. Ст. С. Лахманы, лахмаце — тс. (ЛП, 296). — Руск. (дыял.) лохман — 'лахманы, рабочае адзенне' (Даль, II, 279); лохмотье; укр. лахміття; польск. łachman — 'рызман, старое адзенне'; чэшск. lachman — 'ануча'. А. Праабражэнскі набліжае лахман да лахмотье, але паходжанне гэтых слоў лічыць няясным. Заслугоўвае ўвагі этымалогія І. Карловіча, які выводзіць лахман са старога нямецкага Lach — 'палатно' (ЭСРЯ, I, 472—473). У такім разе лахман — суфіксальнае ўтварэнне, суфікс -ман, параўн. рыз-ман (ад рыззё). Лэхі толькі мн., зняважл. Падранае адзенне. Чаго ты лэхамі трасеш? Што ў цябе німа чаго апрануць, ці што? Св. Лахі — тс. (ЛП, 296). Лэхі — фанетычны варыянт ад лахі, якое з нямецк. Lach — 'палатно' (гл. лахман). Плацце (плацё) н. Бялізна. Сёніка сыбота, пакупаямсё, плацё зьменім. Вар. З такім значэннем гэта слова бытуе ў многіх беларускіх гаворках. Слоўнікі 20-х гадоў таксама падавалі плацце толькі са значэннем 29 Гл.: В. Мартынаў, А. Міхневіч. Беларуская этымалогія. Старонкі слоўніка. — «Маладосць», 1969, № 5, стар. 143.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 177 ▶