'бялізна'. Сучасныя слоўнікі — РБС-53 і БРС-62—фіксуюць яго і са значэннем 'сукенка'.
— Руск. платье: 1) сукенка, 2) адзенне (вопратка); укр. плаття: 1) сукенка, 2) бялізна (устар.), дыял. платте, плаття — 'бялізна' (Лыс., СЛЛ, 42).
Помнікі ўсходнеславянскай пісьменнасці адзначаюць гэта слова з XVI ст. са значэннем 'адзенне наогул' 30.
Паходзіць плацце ад усходнеславянскага платъ—'кусок тканіны', суфікс -ьјь: платьјь>>плацце. Літаральнае значэнне слова — 'палатняны ўбор'.
Агульныя назвы мужчынскага і жаночага адзення
Сарочка ж. Частка бялізны—адзенне (часцей даматканае льняное) на верхнюю частку цела. Старыя нігды маяк тых ні носяць, усё ў сарочках свае работы ходзяць. Кр. Сарочка і споднія ганавіцы — і ўсё плацё. Гр.
— Руск. сорочка — 'кашуля'; укр. сорочка — тс., старасл. сракы, срачица — 'кашуля, адзенне'; славенск. srakica, sracja — 'кашуля'.
Сарочка — усходнеславянскае ўтварэнне ад сарока, суфікс -ьк('а). У помніках пісьменнасці сарочка фіксуецца з XI ст. са значэннем 'сподняя кашуля'.
У сучасных беларускіх гаворках яно займае значна большую тэрыторыю, чым кашуля (гл. ДАБМ, карта 328).
30 Е. Н. Борисова. Из истории бытовой лексики рязанских памятников XVI—XVII вв. Канд. дисс. Рязань, 1958, стр. 263.
83 👁