пу ні павесіш, да кінуў абы-дзе і валяяцца, га? Дзяр.
— Укр. убрання — 'адзенне'; польск. ubranie — 'адзенне', 'убор'.
Утворана слова ўбранне ад убраць (убірацца), суфікс — нн-е. Слова малаўжывальнае, скарыстоўваецца часцей у мове старэйшага пакалення.
Уборы толькі мн. Слова бытуе з тым значэннем, што і ўбранне, але выступае як больш актыўнае, ужываецца ў мове ўсіх пакаленняў. Уборы пакідала абы-дзе, а сама хучэй спаць! Ст. С.
Прыборы — 'уборы' (КСЧ).
Слова бытуе ў рускай і ўкраінскай мовах.
Уборы — лексікалізаваная форма множнага ліку ад убор, апошняе ад убіраць з чаргаваннем і—о: убір(аць) — убор.
Шаты толькі мн. Дарагое, пышнае адзенне. Ты на яго і шаты адзень, то ў грась палезя, ні пашкадуя. Гр.
У старажытнай беларускай мове шаты мела значэнне 'адзенне наогул'28, у сучаснай літаратурнай мове шаты — 'пышнае адзенне'.
— Укр. шати — 'пышнае адзенне'; польск. szaty — 'адзенне, уборы'.
І. Сразнеўскі падае яго з паметкай "заходняе".
Я. Карскі адносіць шаты да ўласнапольскіх слоў. А. Брукнер лічыць, што слова шаты з польскай мовы пранікла ва ўсходнеславянскія (Брукн., 542). Новыя этымалагічныя п
28 В. Ф. Кривчик. Словарный состав белорусских переводных повестей II половины XVI в. Канд. дисс. М., 1952, стр. 98.
78 👁