НАЗВЫ АДЗЕННЯ І ЯГО ЧАСТАК
Агульныя назвы адзення
Для абазначэння паняцця 'адзенне' ў гаворках бытуюць словы адзежа, адзенне, убранне, уборы, плацце, лахманы, лэхі, шаты, неданоскі.
Адзежа ж. Слова выступае як найбольш ужывальнае і нейтральнае. Астатнія назвы маюць тут больш вузкае значэнне ці абмежаваны ў выкарыстанні. У цябе, сынок, усялякае адзежы много. Гр.
— Руск. одежа, одежда; укр. одежда, одяг; старасл. одѣжда; сербск. одежда; чэшск dej, oděv, odivka; польск. odzież, idzieźa (Ліндэ).
Паходзіць слова адзежа ад таго кораня, што і дѣти, суфікс -j(a) (ЭСРЯ, I, 590); першапачаткова *odědja — няпоўнае паўтарэнне кораня děd+суфікс- -j- (КЭСРЯ, 230).
Адзенне (адзенё) н. Слова бытуе з тым значэннем, што і адзежа, але скарыстоўваецца галоўным чынам у мове старых ці як стылізацыя пад літаратурную мову. У гэтай лаўцы адзенё прадаюць, а ў той — вобуй. Зл.
— Польск. odzienie — 'адзежа'.
Утворана слова адзенне ад дзеяслова адзець, суфікс -нн(е): адзен-нн(е).
Убранне (убранё) н. Часцей слова выкарыстоўваецца са значэннем святочнага, выхаднога адзення. Чаму ты свайго ўбраня ў ша-
91 👁