Старонка 76
◀ / 177 ▶
пазычанне гэтага слова ў беларускую і рускую мовы ішло рознымі шляхамі (праз розныя мовы-пасрэднікі). Ва ўкраінскай мове абодва словы прызнаюцца за літаратурную норму. Мёд (мёт) м. Зь мёдам адно чай п'ем у прыкуску. Зл. Гарэлка зь мёдам ат кашлю памагая. Св. У помніках усходнеславянскай пісьменнасці слова мёд фіксуецца і са значэннем 'пітво', 'віно' (Сразн., II, 122—123). Мёд — агульнаславянскае слова, адпаведнасці ёсць у іншых індаеўрапейскіх мовах: літоўск. medus — 'мёд', латышск. medus — тс., стараіндыйск. madhu — 'мёд, мядовы напітак', madhuras — 'салодкі' (Фасм., II, 588—589). Варэнне (варэнё) н. Мы варэнё ў чай кладзем, разьмешваям і п'ем так. Пл. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана ад варыць: вар-энн-е. Для абазначэння розных відаў варэння ўжываюцца састаўныя назвы: вішнёвае варэнне (вішнёво варэнё), яблычнае варэнне (яблычно варэнё), грушавае варэнне (грушаво варэнё), варэнне са сліў, варэнне з парэчак, варэнне з маліны і іншыя. Павідла (павідло) н. Слова ўсведамляецца як надта новае; у гаворкі прыйшло з літаратурнае мовы. Неко павідло, кажа, зварыла, а ў нас яго ні вараць. Гр. Слова запазычана з польскай мовы, параўн. польск. powidło — тс. (КЭСРЯ, 254).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 177 ▶