Утворана слова ад першы: пярш-ак; параўн. руск. первач, укр. первак — тс. Літаральнае значэнне — 'першая' (самагонка), самая моцная.
Разгледзім тут і назвы прыпраў да пітва.
Цукер (цукяр) м. Цукар. Бяс цукру і чай, як вада, а як цукяр е, то, пасаладзіўшы, усё смашнейшо. Гр.
Цукер — 'цукар', Слон., Маст., Ваўк., Бераст. (П. С.); цукар, Чэрв. (КСЧ); цукер (РБС-24), цукер (СБН).
Цукар — сахар (РСБ-53, БРС-62).
— Укр. цукор, польск. cukier.
В. Вольскі падае слова ў форме цукр і адносіць да нямецкіх слоў у беларускай літаратурнай мове, але не паказвае, якім чынам яно прыйшло з нямецкай мовы ў беларускую 27. Я. Карскі сцвярджае, што слова цукар трапіла ў беларускую мову праз польскую. Матэрыялы даследаваных гаворак пацвярджаюць гэту думку. У гаворках слова мае тое гукавое аблічча, што і ў польскай, параўн. цукер (цукяр) і cukier. У беларускай літаратурнай мове яно бліжэй да нямецкай, параўн. нямецк. Zucker і белар. цукар. А. Брукнер адзначае ўвесь шлях, які прайшло гэта слова, перш чым трапіла ў польскую мову: cukier<нямецк. zucker<італ. zuchero<арабск. sukkar; першакрыніцай з'яўляецца індыйскае szarkara, пазнейшае sakkhara, адкуль грэч. sakchar і руск. сахар (Брукн., 67).
Такім чынам, белар. цукар і руск. сахар з аднае крыніца — індыйск. sakkhara, толькі за-
27 В. Вольскі. Пра словы нямецкага паходжання ў беларускай мове. — «Узвышша», 1929, № 10.
91 👁