качалка і г. д. Літаральнае значэнне — 'вадкасць, якая гарыць'.
Водка (вотка) ж. Гарэлка. Маладыя кажуць вотка, а старыя — гарэлка. Гр.
Водка — гарэлка, Івац. (ХБД, 295), Малар. (ХБД, 312).
— Руск. водка, польск. wódka, укр. водка (царська).
Слова водка часта сустракаецца ў мастацкіх творах XIX ст. (гл. Хрэст., II, стар. 92, 102, 131, 143, 182) і пазнейшых выданнях (у Я. Купалы).
Тлумачыцца гэта ўплывам у мінулым польскай, а пазней рускай моў.
Пра паходжанне слова выказваюцца розныя думкі. А. Брукнер лічыць, што ва ўсходнеславянскіх мовах гэта слова з польскай (Брукн., 628). П. Я. Чарных пісаў: «...Дзіўнае па ўтварэнні слова водка ўзнікла спачатку на польскай глебе» (Очерк, 210). А Праабражэнскі адносіць водка да вада без тлумачэння, якім чынам магло ўзнікнуць гэта слова. Аўтары КЭСРЯ (стар. 63) адносяць слова водка да ўласнарускага ўтварэння пры дапамозе суфікса -к-а ад вада.
Самагонка ж. Самаробная гарэлка. Цяперака самагонкі ўжэ ні гоняць, а ў вайну адно самагонка і была. Ст. С.
Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана складанасуфіксальным спосабам ад словазлучэння самому гнаць: сам-а-гонка.
Пяршак м. Самаробная гарэлка вышэйшага гатунку. Пяршак натто моцны, градусаў мо пад дзявяносто. Кр.
77 👁