Першапачаткова піва мела значэнне пітва наогул, любога напітку (ЭСРЯ, II, 56).
Віно н. Ні п'еш гарэлкі, то хоць віна трохі вазьмі ў рот. Пл.
У помніках слова адзначаецца з «Астрамірава евангелля» і «Судзебніка» IX ст. са значэннямі: 1) вінаград; 2) напітак з яго (Сразн., I, 259).
Віно — агульнаславянскае запазычанне з лацінскай мовы (германскае пасрэдніцтва).
Гэта слова лічаць старажытным міжземнаморскім тэрмінам, бо яго няма ў інда-іранскіх мовах і радзімай віна лічыцца Каўказ і Малая Азія (Фасм., I, 316).
Гарэлка ж. У вайну ўсё самыя гарэлку гналі, а цяперака ў лаўцы купляямо. Гр.
— Укр. горілка, дыял. горівка, згорілка (ЛАУГ, карта 61); польск. gorzałka (Сл., I, 322); руск. (дыял.) горелка (паўдн.)—'простае хлебнае віно, гарэлка' (Даль, I, 384).
Ф. Слаўскі выказвае меркаванне пра ўтварэнне ва ўсходнеславянскіх мовах слова горелка на ўзор польскага gorzałka — 'гарэлая вада', якое адпавядае чэшскаму palenka — 'гарэлка' (Сл., I, 322). Гэтай думкі прытрымліваецца і І. Дзендзялеўскі 26.
У рускай мове горелка з XVII ст. Адсюль можна меркаваць, што сюды слова прыйшло з беларускай (украінскай) мовы.
Утворана слова гарэлка ад гарэць: гарэл-ка, параўн. аднаструктурныя веялка, сеялка,
26 Й. О. Дзендзелівський. Лінгвістичний атлас українських народних говорів Закарпатської области УРСР. Докт. дис., т. I, стор. 97—98.
77 👁