Старонка 72
◀ / 177 ▶
чэнні: 1) закваска, 2) рэчыва, якое выклікае браджэнне; 3) квас; 4) банкет (устар.). Квас — агульнаславянскае слова; у праславянскай мове квасъ утворана ад дзеяслова кысати — 'кіснуць'; корань той, што і ў словах кісель, кіслы, кіснуць; параўн. чэшск. kysati — 'кісніць', польск. kwaśne (mleko) — 'кіслае' (малако). Кісель м. На велькі пост даўней кісель з аўсу варылі. Зл. Слова кісель — агульнаславянскае. Ва ўсходнеславянскіх пісьмовых помніках адзначаецца з «Повести временных лет» (Сразн., I, 309). Утворана слова кісель пры дапамозе суфікса -ель ад той асновы, што і квас: кысати. А. Праабражэнскі супастаўляе кісель з санскр. kvathas — 'адвар' (ЭСРЯ, I, 309). Сок м. З вішняў соку папіў — і адлягло, ні стало нудзяць. Св. Соку зь бярэзіны напусьціў цэлы збанок. Гр. Слова сок агульнаславянскае, адпаведнікі ёсць і ў іншых індаеўрапейскіх мовах: параўн. латышск. sucus — 'сок'. А. Праабражэнскі выдзяляе ў слове сок корань * seu — 'выціскаць', суфікс -к (параўн. сасаць) (ЭСРЯ, II, 351). Піва (піво) н. Піва нарабі з буракоў. Гр У помніках усходнеславянскай пісьменнасці пиво адзначаецца з XI—XII стст. з наступнымі значэннямі: 1) піццё; 2) напітак; 3) піва; 4) струмень (Сразн., II, 930—931). Піва — агульнаславянскае слова. Утворана ад піць, суфікс -в-а (-ів-а). Параўн. аднаструктурныя печыва, мліва, варыва.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 177 ▶