У 20-я гады слова чай ужывалася паралельна з гарбата25.
Кампот м. Слова ўсведамляецца як новае, у гаворкі прыйшло з літаратурнае мовы. Мы ўсё бало чай казалі, як варылі з грушаў ці вішняў, а цяпер кажуць — кампот. Гр.
Слова паходзіць з французскай мовы: compote — 'кампот', відаць, праз нямецкае пасрэдніцтва: нямецк. Kompott — тс. (Фасм. II, 306); першакрыніца лац. composita — 'складзенае, змешанае' (Сл., II, 399).
Кава ж. Сягды-тагды кавы зварым з малаком. Ст. С.
Кава — кофе (БРС-62).
— Укр. кава — 'кофе', польск. kawa — тс., руск. (дыял.) кава — тс. (Даль).
Яшчэ У. Даль разглядаў гэта слова ў рускай мове як запазычанае з польскай. Ф. Слаўскі адзначае яго ў розных славянскіх мовах і сцвярджае, што ў белар., руск. і ўкр. мовах яно з польскай, польск. kawa праз турэцкае пасрэдніцтва прыйшло з арабск. kahwa — 'кава' (Сл., I, 105).
Квас м. Квас натто моцны сь цьвілого хлеба. Ст. С. Квас у капусту падліваям, як ні кісла. Кр.
Помнікі ўсходнеславянскай пісьменнасці фіксуюць слова квас з чатырма значэннямі: 1) закваска; 2) асобы кіслы напітак; 3) кіслата; 4) выпіўка (Срезн., I, 1202, 1203). У сучаснай чэшскай мове яно таксама мае 4 зна-
25 Германовіч Г. К. З гісторыі нармалізацыі беларускай літаратурнай лексікі. — «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, 1961, № 3, стар. 88—90.
85 👁