А. Праабражэнскі падае гэта слова як незарэгістраванае, ад якога ўтворана прыслоўе всмятку, і адносіць да мять, смять: с-мят-ка (ЭСРЯ, ІІ, 343). Яешня ж. Страва са спечаных яец (часам з дабаўленнем мукі, малака, скварак). Як на хутко трэба — яешню пячэм. Ст. С. Бытуюць і састаўныя назвы: яешня з салам (скваркамі), яешня з малаком. Яешня — тс., Маст., Ваўк., Слон., Бераст. (П. С.), Чэрв. (КСЧ), Маг. (СБН). Яешня — яичница (БРС-62, РБС-37, РБС-28), яечня (РБС-53, БРС-62). — Руск. яичница, дыял. яешня (СОС, 1018). укр. яечня, дыял. яешниця, яечниця (ЛАУГ, карта 62); польск. jajecznia. Утворана слова яешня ад яйцо, суфікс -н-я; ш на месцы ч, як і ў словах рушнік, смашны. Назвы пітва і прыпраў да яго Чай м. 1. Напітак з настоенага лісця чаю. Мы чаю мало п'ем, малаком апходзімсё. Зл. 2. Напітак з навару лекавых раслін. Ат прастуды чай зь ліпы, маліны варым. Гр. 3. Навар з садавіны. От, яг бало посьціпі, то чай з грушаў сушаных варылі. Гр. Слова бытуе ва ўсіх славянскіх мовах. Паходзіць з кітайскай мовы; праз цюркскае пасрэдніцтва трапіла ў рускую мову, а з яе ў іншыя славянскія мовы (ЭСРЯ, ІІ, 1192). У беларускую прыйшло таксама з рускай.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁