Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
шукі29 вядуць слова да прагерманскага *hetaz — покрыва'. Лахманы (лахманэ), адз. лахман. 1. Старое, паношанае адзенне. Лахманэ да ўорапя ні кладзі, хай на запяку ляжаць. Гр. 2. непахв. Адзенне. На лахманэ ўсе грошы зводзіць, а сама галадая. Ст. C. Лахманы, лахмаце — тс. (ЛП, 296). — Руск. (дыял.) лохман — 'лахманы, рабочае адзенне' (Даль, II, 279); лохмотъе\ укр. лахміття; польск. łachman — 'рызман, старое адзенне'; чэшск. łachman — ануча'. A. Праабражэнскі набліжае лахман да лахмотье, але паходжанне гэтых слоў лічыдь няясным. Заслугоўвае ўвагі этымалогія I. Kapловіча, які выводзіць лахман ca старога нямецкага Lach — палатно' (ЭСРЯ, I, 472—473). У такім разе лахман — суфіксальнае ўтварэнне, суфікс -ман, параўн. рыз-ман (ад рыззё). Лэхі толькі мн., зняважл. Падранае адзенне. Чаго ты лэхамі трасеш? Што ў цябе німа чаго апрануць, ці што? Св. Лахі — тс. (ЛП, 296). Лэхі — фанетычны варыянт ад лахі, якое з нямецк. Lach — палатно' (гл, лахман). Плацце (плацё) н. Бялізна. Сёніка сыбота, пакупаямсё, плацё зьменім. Bap. 3 такім значэннем гэта слова бытуе ў многіх беларускіх гаворках. Слоўнікі 20-х гадоў таксама падавалі плацце толькі ca значэннем 29 Гл.: B. M a p т ы н a ў, A. M i X н e в i ч. Беларуская этымалогія. Старонкі слоўніка. — «Маладосць», 1969, № 5, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбрапя
10 👁
 ◀  / 177  ▶