пазычанне гэтага слова ў беларускую i pycкую мовы ішло рознымі шляхамі (праз розныя мовы-пасрэднікі). Ba ўкраінскай мове абодва словы прызнаюцца за літаратурную норму. Мёд (мёт) м. Зь мёдам адно чай п'ем у прыкуску. Зл. Гарэлка зъ мёдам ат кашлю памагая. Св. У помніках усходнеславянскай пісьменнасці слова мёд фіксуецца i ca значэннем пітво', віно' (Срази., II, 122—123). Мёд — агульнаславянскае слова, адпаведнасці ёсць у іншых індаеўрапейскіх мовах: літоўск. medus — мёд', латышек, medus — тс., стараіндыйск. tnddhu — 'мёд, мядовы напітак', madhuras —4 салодкі' (Фаем., II, 588—589). Варэнне (варэнё) н. Мы варэнё у чай кладзем, разьмешваям i п'ем так. Пл. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана ад варыць: вар-энн-е. Для абазначэння розных відаў варэння ўжываюцца састаўныя назвы: вішнёвае варэнне (вішнёво варэнё), яблычнае варэнне (яблично варэнё), грушавае варэнне (грушаво варэнё), варэнне ca сліў, варэнне з парэчак, варэнне з маліны i іншыя. Паві'дла (павідло) н. Слова ўсведамляецца як надта новае; у гаворкі прыйшло з літаратурнае мовы. Неко павідло, кажа, зварыла, а ў нас яго ні вараць. Гр. Слова запазычана з польскай мовы, параўн. польск. powidło — тс. (КЭСРЯ
Дадатковыя словы
павідла, пем
12 👁