Утворана слова ад першы: пярш-ак; параўн. руск. первач, укр. первак — тс. Літаральнае значэнне — першая' (самагонка), самая моцная. Разгледзім тут i назвы прыпраў да пітва. Цукер (цукяр) м. Цукар. Бяс цукру i чай, як вада, а як цукяр е, то, пасаладзіўшы, усё смашнейшо. Гр. Цукер — цукар', Слон., Мает., Ваўк., Бераст. (П. С.); цукар, Чэрв. (КСЧ); цукер (РБС-24), цукер (СБН). Цукар — сахар (РСБ-53, БРС-62). — Укр. цукор, польск. cukier. В. Вольскі падае слова ў форме цукр i адносіць да нямецкіх слоў у беларускай літаратурнай мове, але не паказвае, якім чынам яно прыйшло з нямецкай мовы ў беларускую27. Я. Карскі сцвярджае, што слова цукар трапіла ў беларускую мову праз польскую. Матэрыялы даследаваных гаворак пацвярджаюць гэту думку. У гаворках слова мае тое гукавое аблічча, што i ў польскай, параўн. цукер (цукяр) i cukier. У беларускай літаратурнай мове яно бліжэй да нямецкай, параўн. нямецк. Zucker i белар. цукар. А. Брукнер адзначае ўвесь шлях, які прайшло гэта слова, перш чым трапіла ў польскую мову: cukier нямецк. гис&вгітал. zucheroарабск. sukkar\ першакрыніцай з'яўляецца індыйскае szarkara, пазнейшае sakkhara, адкуль грэч. sakchar i руск. сахар (Брукн., 67). Такім чынам, белар. цукар i руск. сахар з аднае крыніца — індыйск. sakkhara, толькі за27 B. Во л ь с к і. Пра словы нямецкага паходжання ў беларускай мове. — «Узвышша
Дадатковыя словы
zuchero<арабск, вг<італ, зяўляецца, цўкер
11 👁