качалка i г. д. Літаральнае значэнне — 'вадкасць, якая гарыць'. Водка (вотка) ж. Гарэлка. Маладыя кажуцъ вотка, а старый — гарэлка. Гр. Водка — гарэлка, Івац. (ХБД, 295), Малар. (ХБД, 312). — Руск. водка, польск. wódka, укр. водка (царська). Слова водка часта сустракаецца ў мастацкіх творах XIX ст. (гл. Хрэст., II, стар. 92, 102, 131, 143, 182) i пазнейшых выданнях (у Я. Купалы). Тлумачыцца гэта ўплывам у мінулым польскай, а пазней рускай моў. Пра паходжанне слова выказваюцца розныя думкі. А. Брукнер лічыць, што ва ўсходнеславянскіх мовах гэта слова з польскай (Брукн., 628). П. Я. Чарных пісаў: «...Дзіўнае па ўтварэнні слова водка ўзнікла спачатку на польскай глебе» (Очерк, 210). А Праабражэнскі адносіць водка да вада без тлумачэння, якім чынам магло ўзнікнудь гэта слова. Аўтары КЭСРЯ (стар. 63) адносяць слова водка да ўласнарускага ўтварэння пры дапамозе суфікса -к-а ад вада. Самагонка ж. Самаробная гарэлка. Цяперака самагонкі ўжэ ні гоняць, а ў вайну адно самагонка i была. Ст. С. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана складанасуфіксальным спосабам ад словазлучэння самому гнацы сам-агонка. Пяршак м. Самаробная гарэлка вышэйшага гатунку. Пяршак натто моцны, градусаў мо над дзявяносто. Кр
8 👁