Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Першапачаткова пІва мела значэнне пітва наогул, любога напітку (ЭСРЯ, II, 56). Ві'но н. Hi п'еш гарэлкі, то хоць віна трохі вазьмі ў рот. Пл. У помніках слова адзначаецца з «Астрамірава евангелля» i «Судзебніка» IX ст. ca значэннямі: 1) вінаград; 2) напітак з яго (Срази., I, 259). Віно — агульнаславянскае запазычанне з лацінскай мовы (германскае пасрэдніцтва). Гэта слова лічаць старажытным міжземнаморскім тэрмінам, бо яго няма ў інда-іранскіх мовах i радзімай віна лічыцца Каўказ i Малая Азія (Фаем., I, 316). Гарэлка ж. У вайну ўсё самыя гарэлку гналі, а цяперака ў лаўцы купляямо. Гр. — Укр. горілка, дыял. горівка, згорілка (ЛАУГ, карта 61); польск. gorzałka (Сл., I, 322); руск. (дыял.) горелка (паўдн.)—'простае хлебнае віно, гарэлка' (Даль, I, 384). Ф. Слаўскі выказвае меркаванне пра ўтварэнне ва ўсходнеславянскіх мовах слова горелка на ўзор польскага gorzałka — 'гарэлая вада', якое адпавядае чэшскаму palenka — гарэлка' (Сл., I, 322). Гэтай думкі прытрымліваедца i I. Дзендзялеўскі26. У рускай мове горелка з XVII ст. Адсюль можна меркаваць, што сюды слова прыйшло з беларускай (украінскай) мовы. Утворана слова гарэлка ад гарэць: гарэл-ка, параўн. аднаструктурныя веялка, сеялка, 26 Й. О. Д з е н д з е л і в с ь к й й. Лінгвістичнии атлас украі'нських народних говорів Закарпатськоі' области УРСР. Докт. дис., т. I, стор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дйс, лінгвістйчнйй, народнйх, пеш, украі'нськйх, украінських
8 👁
 ◀  / 177  ▶