чэнні: І) закваска, 2) рэчыва, якое выклжае браджэнне; 3) квас; 4) банкет (устар.). Квас — агульнаславянскае слова; у праславянскай мове квасъ утворана ад дзеяслова кысати — кіснуць'; корань той, што i ў словах кісель, кіслы, кіснуць; параўн. чэшск. kysati — кісніць', польск. kwaśne (mleko) — кіслае' (малако). Кісёль м. На велькі пост даўней кісель з аўсу варылі. Зл. Слова кісель агульнаславянскае. Ba ўсходнеславянскіх пісьмовых помніках адзначаецца з «Повести временных лет» (Срази., I, 309). Утворана слова кісель пры дапамозе суфікса -ель ад той асновы, што i квас: кысати. А. Праабражэнскі супастаўляе кісель з санскр. kvathas — адвар' (ЭСРЯ, I, 309). Сок м. 3 вішняў соку папіў — i адлягло, ні стало нудзяць. Св. Соку зь бярэзіны напусьціў цэлы збанок. Гр. Слова сок агульнаславянскае, адпаведнікі ёсць i ў іншых індаеўрапейскіх мовах: параўн. латышек, sucus — сок'. A. Праабражэнскі выдзяляе ў слове сок корань * seu — выціскаць', суфікс -к (параўн. сасаць) (ЭСРЯ, П, 351). Шва (піво) н. Піва нарабі з буракоў. Гр У помніках усходнеславянскай пісьменнасці пиво адзначаецца з XI—XII стст. з наступнымі значэннямі: 1) піццё; 2) напітак; 3) піва; 4) струмень (Срази., II, 930—931). Піва — агульнаславянскае слова. Утворана ад піць, суфікс -в-а (-ів-а). Параўн. аднаструктурный печыва, мліва, варыва
14 👁