Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
У 20-я гады слова чай ужывалася паралельна з гарбата25. Кампот м. Слова ўсведамляецца як новае, у гаворкі прыйшло з літаратурнае мовы. Мы ўсё бало чай казалі, як варылі з грушаў ці вішняў, а цяпер кажуць — кампот. Гр. Слова паходзіць з французскай мовы: compote — кампот', відадь, праз нямецкае пасрэдніцтва: нямецк. Kompott— тс. (Фаем. II, 306); першакрыніца лац. composita — 'складзенае, змешанае' (Сл., II, 399). Кава ж. Сягды-тагды кавы зварым з малаком. Ст. С. Кава — кофе (БРС-62). — Укр. кава — кофе', польск. kawa — тс., руск. (дыял.) кава — тс. (Даль). Яшчэ У. Даль разглядаў гэта слова ў рускай мове як запазычанае з польскай. Ф. Слаўскі адзначае яго ў розных славянскіх мовах i сцвярджае, што ў белар., руск. i ўкр. мовах яно з польскай, польск. kawa праз турэцкае пасрэдніцтва прыйшло з арабск. kahwa — кава' (Сл., I, 105). Квас м. Квас натто моцны съ цьвілого хлеба. Ст. С. Квас у капусту падліваям, як ні кісла. Кр. Помнікі ўсходнеславянскай пісьменнасці фіксуюць слова квас з чатырма значэннямі: 1) закваска; 2) асобы кіслы напітак; 3) кіслата; 4) выпіўка (Срази., I, 1202, 1203). У сучаснай чэшекай мове яно таксама мае 4 зна25Г е р м а н о в і ч Г. К. 3 гісторыі нармалізацыі беларускай літаратурнай лексікі. — «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, 1961, № 3, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 177  ▶