A. Праабражэнскі падае гэта слова як незарэгістраванае, ад якога ўтворана прыслоўе всмятку, i адносіць да мять, смять: с-мят-ка (ЭСРЯ, 11,343). Яешня ж. Страва са спечаных яец (часам з дабаўленнем мукі, малака, скварак). Як на хутко трэда — яешню пячэм. Ст. С. Бытуюць i састаўныя назвы: яешня з салам (скваркамі), яешня з малаком. Яешня — тс., Мает., Ваўк., Слон., Бераст. (П. С.), Чзрв. (КСЧ), Маг. (СБН). Яешня — яичница (БРС-62, РБС-37, РБС28), яечня (РБС-53, БРС-62). — Руск. яичница, дыял. яешня (СОС, 1018). укр. яечня, дыял. яешниця, яечниця (ЛАУГ, карта 62); польск. jajecznia. Утворана слова яешня ад яйцо, суфікс «н-я; ш на месцы ч, як i ў словах рушнік, смашны. Назвы пітва i прыпраў да яго Чай м. 1. Напітак з настоенага лісця чаю. Мы чаю мало пуем, малаком апходзімсё. Зл. 2. Напітак з навару лекавых раслін. Ат прастуды чай зь ліпы, маліны варым. Гр. 3. Навар з садавіны. От, яг дало посьцілі, то чай з грушаў сушаных варылі. Гр. Слова бытуе ва ўсіх славянскіх мовах. Паходзіць з кітайскай мовы; праз цюркскае пасрэдніцтва трапіла ў рускую мову, а з яе ў іншыя славянскія мовы (ЭСРЯ, II, 1192). У беларускую прыйшло таксами з рускай
13 👁