Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
нае ўтварэнне ад драмацъ: драма-к. Спачатку, відаць, словам называлі чалавека, які драмаў за работаю, а затым назва была перанесена i на страву (каб не задрамаў, яму давалі абгрызаць хвост — драмак). Назвы яйца i стравы з яец Яйцо н. Аблупі яйцо i еш с хлебам — ні голат. Kp. Агульнаславянскае слова, утворана суфіксальным спосабам (суфікс -ц-о -ьц-е) ад асновы jaje (параўн. польск. jaje, jajko, н.-л. jajo). Мяркуюць, што jaje ад той асновы, што i лац. avis — птушка' (ЭСРЯ, П, 1277). Бітка ж. Пабітае яйцо, выйгранае ў часе велікоднай гульні ў яйцы. Гаш сем біткаў мая, выбіў. Гр. Біток — 'моцнае яйцо ў ігральным «баі» яец' (СБН). Утворана слова ад біць (біцца): біт-к-а. Скаралюшча (скаралюшчо) н. ШкарлупІна яйца. Hi еш яйца с скаралюшчам, аблупі. Гр. Скалярушча i скаралюшча —1 тс., Мает., Ваўк., Слон. (П. С.). — Старасл. скаралушта, стараруск. скоролуща. Слова фіксуецца помнікамі з XII ст. (Срази., III, 382). А. Праабражэнскі разглядае яго як складанае: скора (скура, кара) i лушча (ад лушчыць) (ЭСРЯ, II, 308). Смятка (съмятка) ж. Недавараная частка яйца. Ты еш, дзетка, сьмятку, як любіш, а я тугое зьзем. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 177  ▶