Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
I. Насовіч разглядае слова скаба як запазычанне з літоўскай мовы: літоўск. skabs — рабро' (СБН, 580). Паляндвіца ж. Паляндвіцу сырую ямо, як трохі паляжыць, насалеўшы. Гр. Палянгвіцсі, палямбіца — паляндвіца', Ваўк., Мает., Слон. (П. C.). Палянвіца — 'філе, філей' (РБС-53); naляндвіца — 'філе, філей' (БРС-62). — Укр. палядвиця — тс., польск. polędwica — тс. Слова запазычана з польскай мовы (фанетычная прыкмета — ян на месцы польск. ę), у якой polędwica ад старапольскага lędwica—1 нырка' (Брукн., 297). Карковіна ж. Карковіна цьвярдая есьці сырою. Kp. Карковіна — ошеек (БРС-62). — Польск. karkowina — 'патыліца ў жывёлы', 'частка тушы'. Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы (фанетычная прыкмета—спалучэнне ар у корані слова), дзе karkowina ад kark. А. Брукнер набліжае яго да корч, курчыць (Брукн., 220, 283). Драмак м. Хвост свінні (авечкі) як ежа. Вазьмі абяры драмака, тут мяса много. Гр. Часцей слова скарыстоўваецца як жартаўлівае. Генуе павер'е, што пралля, якая з'есць драмак, не захоча спаць ноччу ў часе прадзіва. Гэта наводзіць на думку, што драмак звязана з драмаць, параўн. у Даля: дремка, дре~ малка — "склонный к дремоте, сонливый, дремлющий за делом не вовремя; соня,'вялый" (т. I, 492). У такім разе драмак — суфіксаль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, павере, палядвйця
13 👁
 ◀  / 177  ▶