Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Аполец — прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад кораня пол-(палова): а-пол-ец, параўн. аднаструктурнае аполак, азадак. Літаральнае значэнне — 'палавіна тушы' (свініны). I. Насовіч лічыў, што полць паходзіць ад пол (палова) i цяць. Але такую этымалогію хутчэй можна лічыць народнай. Падчаровак (паччаровак) м. Сала з падорушша вепрука. Паччаровак доўго ні ляжацімя, каб ні сапсаваўсё, трэба пякчы яго. Ст. C. Падчаровак — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. С.); падчэрава — тс., Чэрв. (КСЧ); подчерёвок — 'падорушная частка сала' (СБН); падчаровок — "брюшина у свиней" (БС); nadчыровына — 'слой сала з жывата свінні, кабана' (ЛП, 64); подчеравине, подчиривье (ЛП, 397). Падчаровак i падчарэўе — подорушье (РБС-28); падчарэўе — подорушье (БРС-62). — Руск. (дыял.) подчеревье, подчерёвок — "подорушье, подживотье, от пупа до тазу" (Даль, III, 215); подчерёвык (СОС, 636); укр. підчеревя—падорушша'; підчеревник — 'павязка на жывот'. Слова падчаровак утворана прыставачнасуфіксальным спосабам ад чэрава — 'жывот, кішкі, унутранасці' (ЭСРЯ, II, 1205); падчаров-ак. Літаральнае значэнне слова — 'тое (сала), што пад чэравам' (жыватом). Трыбухі (трыбухе) толькі мн. Сёні трыбухоў насмажыла, мо i нісмашныя будуць, бо натто кішак много. Гр. 5. П. У. Сцяцко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брушша, падбрушная, подбрушье, підчеревнйк, підчеревя—падбрушша
12 👁
 ◀  / 177  ▶