чанне (kolęda — Новы год) з лац. calendae— 'першы дзень месяца' (Сл., II, 353—354). Каляднік м. Тое, што i каляда ў II значэнні. Сыты наш каляднік: пальцаў на пяць сало на сьпіні. Гр. Рашку мяса наклалі с калядніка. Св. Слова каляднік утворана ад каляда пры дапамозе суфікса -нік. Аполец (аполяц) м. Вялікі кавалак сала. Апольцаў с п'яць сала было'с калядніка таго. Кр. Полцъ — 'палоска свінога сала, выразаная ў даўжыню' (СБН); полоть — "полоса свиного сала" (АУСБС); польць, пульць — 'вялікі кусок тоўстага сала' (ЛП, 398). Энзэ i сапраўды грунтоўны — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, кошык бульбы i яблыкі (Я. Брыль. На Быстранцы, 1955, стар. 105). А на тым банкеце камара забілі, чтэры полць з камара сланіны злупілі (Р. Шырма. Беларускія народный песні, т. I, 362). Тлусты полаць няма чаго шмараваць (Ф. Янкоўскі. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, 198). A. Прайоражэнскі адзначае гэта слова ў многіх славянскіх мовах: руск. полоть —' 'палавіна тушы' (свініны); укр. полоть, белар. полць, стараруск. полоть — 'палавіна тушы' (ці цэлая?), старасл. платъ — палавіна', славенск. plat — тс., чэшск. polt i polta —' палавіна вэнджанай тушы', польск. poleć — 'палавіна тушы' (свініны); в.-л.—pole i адносіць да полъ — палавіна'; утварэнне: пол-ть, як локаць з локь-тъ (ЭСРЯ, П
Дадатковыя словы
былос, прайбражэнскі
6 👁