Старонка 63
◀ / 177 ▶
Скалка — тс., Глушч. (Мат., 118); Чэрв. (КСЧ); скалка, скалька — тс. (ЛП, 403). А як пеніцца вада, як гуляе на ёй скалка. (Я. Колас. Паэмы, 1946, стар. 447). — Укр. скалка — 'кропля тлушчу ў варыве' (Грынч.), польск. skałka: 1) кропля тлушчу; 2) плямка на рагавіцы вока і інш. (усяго 6 значэнняў) (Кар., VI, 127). Відаць, у гаворкі слова прыйшло з польскай мовы, дзе яно выступае і як тэрміналагічная назва. І. Карловіч адносіць яго да skała. Скварка ж. Перш блінцэ аммачаям, а тагды скваркі ямо. Вар. — Рус. шкварка — 'скварка', дыял. сквара, скварка (заходн., паўдн.) — "вытапки или перегорелые остатки на салотопне" (Даль, IV, 194); укр. шкварка — 'скварка', старасл. скваръ, сквара — 'жар, агонь', чэшск. škvar — 'выгаркі'; škvarek — 'скварка'; польск. skwarka — 'скварка'. Слова ўтворана пры дапамозе суфікса -к-а ад дзеяслова скварыць — 'пячы сала': сквар-ка. Свежаніна (сьвежаніна) ж. Свежае мяса, сала. Сёні сьвежаніны паямо ў смак, паршука закалоўшы. Гр. Сьвяжына — тс., Віц. (ВКС); свежына і свежаніна — тс. (БРС-62). — Руск. свежина — 'несалёнае мяса наогул, свежае мяса, сала'; свеженина — тс., а таксама 'свініна' (Даль, IV, 156). Утворана слова свежаніна ад свежы пры дапамозе суфікса -анін-а пад уплывам слоў квашаніна, смажаніна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 177 ▶