Назвы мяса і сала па частках тушы
Паршук м. 1). Вяпрук. 2). Туша вепрука. Паршука ледзьвя ўходарылі да вечара. Гр.
Паршук — тс., Маст., Ваўк., Слон., Свісл., Бераст., Лід., Гродз. (П. С.), Пруж. (Зян.; ХБД, 282), Івац. (МДАБМ — 711), Быц. (МДАБМ—705); парсюк — тс., Чэрв. (КСЧ), Віц. (Нікіф).
Мы купілі сабе паршучка на зельну — (Цётка. Навагодні ліст, Хрэст., II, 237).
Парсюк — кабан (РБС-53); парсюк — боров, кабан (БРС-62).
— Польск. (дыял.) poršuk, paršuk 23.
В. Курашкевіч адносіць слова паршук у польскай мове да запазычанняў з літоўскай мовы ці 'pochodzenia jadźwińskiego' 24.
У беларускіх гаворках яно таксама, як сведчыць Я. Карскі, з літоўск. paršas → 'кабан'.
Каляда ж. 1. Хвост вепрука, які вараць у куцці і ядуць на "багатую каляду". Трэба ўжэ каляду даставаць з гаршка. Ст. С. 2. Вяпрук, якога колюць на каляды; туша з яго. Мы сваю каляду ўжэ закалолі і каўбасы парабілі. Гр.
Каляда — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. С.), Маладз. (Мат., 99).
Назва рэлігійнага свята была перанесена на яду ў гэты час, а потым на кабана, прызначанага на каляду. Як назва рэлігійнага свята слова каляда — праславянскае запазы-
23 H. Horodyska. Słownictwo Warmii i Mazur. Hodowla. PAN. Wrocław, 1958, str. 58.
24 W. Kuraszkiewicz. Domniemany ślad Jadźwingów na Podlasiu. Warszawa, 1955, str. 127.
78 👁