Старонка 62
◀ / 177 ▶
2. Тлушч, які застывае наверсе квашаніны. З дрыгвы шмаляц лошкаю скрабе і ўсё ў рот. От любіць яго. Гр. Шмалец — 'гусіны тлушч' (БРС-62). — Укр. смалець — 'топлены тлушч' (гусіны, свіны); польск. smalec — 'тлушч' (топленае сала). Я. Карскі адносіць слова шмалец да запазычанняў праз пасрэдніцтва польскай мовы з нямецкай. Нямецк. Schmalz ад schmelzen — 'тапіць' (Брукн., 551). Клустасць (клустасць) ж. Тлушч са скваранага сала. Сало натто топко, гунь колькі клустасьці нацякло, а скваркі малыя-малыя сталі. Ст. С. Аммачай блінцэ ў клустасьць. Гр. Клустасць — тс., Ваўк., Маст., Слон., Бераст., Шчуч., Свісл. (П. С.); тлустасць — тс., Ваўк. Навагр., Радун., Радашк. (МДСБМ); тлустасць—'тлушч', Чэрв. (КСЧ); тлустасць— 'тлушч' (СБН); тлустасць — 'тлушч, топленае сала' (Шпіл., 58). Тлустасць: 1) жир; 2) жирность (БРС-62). — Польск. tłustość — 'тлушч' (Карл., VII, 70). Слова запазычана з польскай мовы. Клустасць з ранейшага тлустасць як вынік дысіміляцыі тл>кл, параўн. kłusty у польскіх гаворках (Карл., VII, 71, Брукн., 572). Тлустасць ад тлусты, якое таго кораня, што і ўсходнеславянскае толстый. Скалка ж. Кропля тлушчу на паверхні вадкай ежы. Кажаш, мало сала. Гунь скалак колькі плавая ў капусьці. Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶