суфікса -dlo: sadlo>сала; параўн. польск. sadło. Першапачатковае значэнне слова — 'тое, што насела на мясе' (ЭСРЯ, II, 247).
Лой м. Лою натапіла много, як кішке пярабірала каровіныя. Гр. Сыты баран, много лою. Кр.
— Руск. (дыял.) лой — 'тлушч, нутраное сала' (СОС, 379); лой — 'топленае сала, сала на свечкі' (Даль, II, 264); укр. лій — тс., славенск. loj — 'тлушч', балг. лой — тс., с.-х. лој — 'сала, тлушч', чэшск. loj—'сала', польск. łój — 'лой'.
Лой — агульнаславянскае слова, паходзіць ад ліць (Брукн., 311). У ўсходнеславянскіх помніках лой мела значэнне — 'сала, тлушч' (Срезн., II, 44). У сучаснай беларускай і ўкраінскай (а таксама польскай) слова лой выступае як літаратурнае, у рускай яно не ўжываецца (замест яго — говяжий (бараний) жир, баранье сало).
Здор м. Много здору с кішок паршука надралі. Вар. Здорам паттоўчана капуста — і смашна. Гр.
Здор — нутряное сало (свиное) (БРС-62).
— Руск. (дыял.) сдор — 'нутраное сала з чэрава, кішак' (Даль, IV, 167); укр. здір — 'здор'.
Паходзіць слова здор ад здзіраць, бязафікснае ўтварэнне з чаргаваннем і—о, параўн. ліць — лой. Літаральнае значэнне — 'тое, што здзіраюць' (што садрана).
Шмалец (шмаляц) м. 1. Гусіны тлушч. Як тушыш (гусь), то шмальцу нацячэ много, Св.
75 👁