Слова вантрабянка не мае пашырэння ў гаворках. Часцей ужываецца састаўная назва каўбаса з пячонкі ці тоўстая каўбаса. Апошняя дадзена вантрабянцы па той прычыне, што гэтыя каўбасы робяць у тоўстых кішках. У процілегласць ім мясныя каўбасы называюць тонкія каўбасы або каўбасы з добрага мяса. Гр., Ст. С.
Крывянка ж. Каўбаса з крыві вепрука, прыпраўленая мукою ці крупамі. Крывянка да халеры смашна, як сьвежа, адно сьпячэцца. Гр.
Крывянка — тс., Чэрв. (КСЧ); крываўнікі — 'каўбасы-крывянкі', Віц. (Нікіф.); крыв'янка, крывянка, крываўка — тс. (ЛП, 385).
Паралельна бытуе і састаўная назва крывяная каўбаса, ад якой — у выніку скарачэння — узнікла крывянка: крывян-ка.
Калянка ж. Драбок каўбасы. С калянку і мне дай каўбасы. Гр.
Калянка — суфіксальнае ўтварэнне ад кола суфікс -янк-а; параўн. дзялянка з тым самым значэннем на Глушчыне (Мат., 113). Літаральнае значэнне — 'частка кола' (круга каўбасы).
Як памяншальнае бытуе і каляначка. Адрэш хоць каляначку каўбасы пакаштаваць, ні шкадуй! Ст. С.
Назвы сала і тлушчаў
Сала (сало) н. Хоць кусочак сала зьзясі, і ўжэ трывуляй, ні так есьці хочацца. Св.
Сала — агульнаславянскае слова. Утворана ад асновы сад- (садзіцца) пры дапамозе
77 👁