— Руск. колбаса, укр. ковбаса, болг. кълбаса, сербска-харвацкае кобасица, славацк., чэшск. klobasa, польск. kiełbasa, в.-л. kolbasa, н.-л. kjalbasa.
У помніках усходнеславянскай пісьменнасці слова адзначаецца з XIII ст. (Сразн., I, 1349).
Этымалогія спрэчная. Бернекер адносіў яго да запазычанняў са стараяўрэйскай мовы. Н. Дзмітрыеў лічыць больш магчымым цюркскае паходжанне гэтага слова 22, параўн. турэцк. kŭlbasty — 'мяса, смажанае на рашпіры, смажаныя катлеты'. У апошні час слова каўбаса набліжаюць да колаб, кола (П. Я. Черных. Очерк, 66—67—зноска; КЭСРЯ, 155). Гэта думка заслугоўвае ўвагі, параўн.: калянка — 'драбок каўбасы', ад кола.
У гаворках сустракаецца (як жартаўлівае) і састаўная назва каўбасы — крывое мяса.
Вантрабянка (і вантраблянка) ж. Каўбаса з унутранасцяў (пячонкі, лёгкіх, сэрца). Як сьвежа, от смашна вантраблянка. Кар.
Вантрабянка — (колбаса, сделанная из внутренностей) вантрабянка (БРС-62).
Слова, відаць, запазычана з польскай мовы, польск. wątrobianka ад wątroby — 'пячонка'. Можна дапусціць і ўласнае ўтварэнне пры дапамозе суфікса -янк('а) ад запазычанага з польскай мовы слова вантробы — 'унутранасці', параўн. патрошанка — 'вантрабянка' (ЛП, 399) ад патрахі.
22 См.: Н. К. Дмитриев. О тюркских элементах русского словаря. — Лексикографический сборник, вып. III, 1958.
94 👁