Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Слова вантрабянка не мае пашырэння ў гаворках. Часцей ужываецца састаўная назва каўбаса з пячонкі ці тоўстая каўбаса. Апошняя дадзена вантрабянцы па той прычыне, што гэтыя каўбасы робяць у тоўстых кішках. У процілегласць ім мясныя каўбасы называюць тонкія каўбасы або каўбасы з добрага мяса. Гр., Ст. C. Крывянка ж. Каўбаса з крыві вепрука, прыпраўленая мукою ці крупамі. Крывянка да халеры смашна, як сьвежа, адно сьпячэцца. Гр. Крывянка — тс., Чэрв. (КСЧ); крываўнікі — каўбасы-крывянкі', Віц. (Нікіф.); крыв'янка, крывянка, крываўка — тс. (ЛП, 385). Паралельна бытуе i састаўная назва крывяная каўбаса, ад якой — у выніку скарачзння —- узнікла крывянка: крывян-ка. Калянка ж. Драбок каўбасы. C калянку i мне дай каўбасы. Гр. Калянка — суфіксальнае ўтварэнне ад кола суфікс -янк-а; параўн. дзялянка з тым самым значэннем на Глушчыне (Мат., 113). Літаральнае значэнне — 'частка кола' (круга каўбасы). Як памяншальнае бытуе i каляначка. А д рэш хоць каляначку каўбасы пакаштаваць, ні шкадуй! Ст. C. Назвы сала i тлушчаў Сала (сало) н. Хоць кусочак сала зьзясі, I ўжэ трывуляй, ні так есьці хочацца. Св. Сала — агульнаславянскае слова. Утворана ад асновы сад- (садзіцца) пры дапамозе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 177  ▶