Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
суфікса -dlo: sadlo сала\ параўн. польск. sadło. Першапачатковае значэнне слова — 'тое, што насела на мясе' (ЭСРЯ, II, 247). Лой м. Лою натапіла много, як кішке пярабірала каровіныя. Гр. Сыты баран, много лою. Кр. — Руск. (дыял.) лой — 'тлушч, нутраное сала' (СОС, 379); лой — 'топленае сала, сала на свечкі' (Даль, II, 264); укр. лій — тс., славенск. loj — тлушч', балг. лой — тс., с.-х. ло/ — 'сала, тлушч', чэшск. loj—сала', польск. łój — лой'. Лой — агульнаславянскае слова, паходзіць ад ліць (Брукн., 311). У ўсходнеславянскіх помніках лой мела значэнне — 'сала, тлушч' (Срази., II, 44). У сучаснай беларускай i ўкраінскай (а таксама польскай) слова лой выступав як літаратурнае, у рускай яно не ўжываецца (замест яго — говяжий (бараний) жир, баранье сало). Здор м. Много здору с кішок паршука надралі. Вар. Здорам паттоўчана капуста — i смашна. Гр. Здор -- нутряное сало (свиное) (БРС-62). — Руск. (дыял.) сдор —ў 'нутраное сала з чэрава, кішак' (Даль, IV, 167); укр. здір — здор'. Паходзіць слова здор ад здзіраць, бязафікснае ўтварэнне з чаргаваннем i—о, параўн. ліць — лой. Літаральнае значэнне — 'тое, што здзіраюць' (што садрана). Шмалец (шмаляц) м. 1. Гусіны тлушч. Як тушыш (гусь), то шмальцу нацячэ много, Св
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лоі
7 👁
 ◀  / 177  ▶