Руск. колбаса, укр. ковбаса, болг. кълбаса, сероска-харвацкае кобасица, славацк., чэшск. klobasa, польск. kiełbasa, в.-л. kolbasa, н.-л. kjalbasa. У помніках усходнеславянскай пісьменнасці слова адзначаецца з XIII ст. (Срази., I, 1349). Этымалогія спрэчная. Бернекер адносіў яго да запазычанняў ca стараяўрэйскай мовы. H. Дзмітрыеў лічыць больш магчымым цюркскае паходжанне гэтага слова 22, параўн. турэцк. kŭlbasty — 'мяса, смажанае на рашпіры, смажаныя катлеты'. У апошні час слова каўбаса набліжаюць да колаб, кола (П. Я. Черных. Очерк, 66—67—зноска; КЭСРЯ, 155). Гэта думка заслугоўвае ўвагі, параўн.: калянка — 'драбок каўбасы', ад кола. У гаворках сустракаецца (як жартаўлівае) i састаўная назва каўбасы — крывое мяса. Вантрабянка (i вантраблянка) ж. Каўбаca з унутранасцяў (пячонкі, лёгкіх, сэрца). Я к сьвежа, от смашна вантраблянка. Кар. Вантрабянка — (колбаса, сделанная из внутренностей) вантрабянка (БРС-62). Слова, відаць, запазычана з польскай мовы, польск. wątrobianka ад wątroby — пячонка'. Можна дапусціць i ўласнае ўтварэнне пры дапамозе суфікса -янк('а) ад запазычанага з польскай мовы слова вантробы — унутранасці', параўн. патрошанка — вантрабянка' (ЛП, 399)ў ад патрахі. 22 См.: H. К. Д м и т p и e в. О тюркских элементах русского словаря. — Лексикографический сборник, вып. III
Дадатковыя словы
кобасйца, сербска-харвацкае
16 👁