Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Курачьша ж. Булену наварила c курачынаю. Паралельна бытуе i кураціна. Можно, хоць i жывот хворы, кураціны зьзесьці. Ст. C. Курачына — кураціна', Глушч. (ДС-59). Найчасцей скарыстоўваецца састаўная назва курачае мяса (курачо мясо). Адсюль i курачына (курач-ына). Петушына (пятушына) ж. Мяса з пеўня. Велькі i сыты пятух быу, много пятушыны зь яго наварылі. Гр. Утворана петушына ад пятух (у гаворках яно бытуе са значэннем літаратурнага певень), суфікс -ін-а: пятуш-ына. Гусячына ж. Мяса з ryci. Гусей трымаць ні хочаш, а гусячыну любіш. От якая ты! Гр. Гусячына мне нісмашна, вадою дае. Ст. С. Паралельна ўжываюцца назвы гусяціна (Зл., Дзяр.), гусячае мяса (гусячо мясо) i гусінае мяса. Гусячына — ад гусячы: гусяч-ына. Гусачына ж. Мяса з гусака. Гэты гусак натто кусьлівы быў, много бегаў — i гусачына худая. Гр. Гусачына ад гусак, суфікс -ын-а. Свішна ж. Слова ўспрымаецца як новае; прыйшло ў гаворкі з літаратурнае мовы. Замест яго скарыстоўваецца у гаворках састаўная назва свіное мяса (сьвіноё мясо). Сьвімоё мясо варыласё, то i капуста наварылася, смашна. Гр. Утворана слова ад свіння, суфікс -ін-а: свін-іна. Каўбаса ж. Госьць прышоў, пячы, жонка, каўбасу. Яр. Каўбаса i кілбаса — колбаса (БРС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 177  ▶