Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Укр. яловичина 'мяса з каровы' (з быка — волове м'ясо). Такім чынам, слова ялавічына захавала ў гаворках свае першапачатковае значэнне — 'мяса ялавіцы'. Утворана ялавічына пры дапамозе суфікса -ін-а ад старабеларускага ялавіца21 — 'няцельная карова': ялавіц-ынаялавічына. У значэнні літаратурнага ялавічына скарыстоўваецца ў гаворках састаўная назва. Каровіна мяса (каровіно мясо). Авечаго ні хоча, да дай яму каровінаго мяса. Pacnaнеў натто! Вальк. Валовіна ж. устар. Мяса з быка. Яг бало трымалі быка, то валовіну елі. Ст. C. Вядома ў гэтым значэнні i састаўная назва валовае мяса (валово мясо). — Укр. волове м*ясо — 'мяса з быка'. Узнікла валовіна ў выніку скарачэння caстаўной назвы валовае мяса: валов-іна. Цялячына ж. Цяляціна. Як цяля зарэзалі, то папаелі тае цялячыны. Гр. Паралельна скарыстоўваецца i састаўная назва цялячае мяса (цялячо мясо). Цялячо мясо адно хворым есьці. Пл. Як новае бытуе i цяляціна, але сустракаецца пераважна сярод інтэлігенцыі i моладзі. Відаць, прыйшло ў гаворкі з літаратурнай мовы. Вельмі добра пачаставалі там яго салодкаю цялячынаю (К. Чорны. Раманы i аповесці, 31). Цялячына ад цялячае (мяса), суфікс -ын-а; цяляч-ына. 21 Ялавіца фіксуецца, напрыклад, у грамаце караля Аляксандра (1494 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ялавіц-ына>ялавічына
8 👁
 ◀  / 177  ▶