Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Назвы каўбас i мяса Мяса (мясо) н. Капусты зь мясам наварила. Яр. Мясо смашно, аля чаму ты яго бяс хлеба ясі? Кр. Мяса ўжываецца i ca значэннем 'мякаць пладоў' (гарбуза i інш.). Агульнаславянскае слова, адпаведнікі ёсць i ў іншых індаеўрапейскіх мовах. А. Праабражэнскі адносіць да індаеўрапейскага * menso (ЭСРЯ, 1,584). Бараніна ж. Мяса барана як прадукт, страва. Барана зарэзалі, то капусты з баранінаю наварылі. Св. Бараніны кусок купіў. Кр. Слова ўласціва ўсходнеславянскім, польскай, славацкай i іншым мовам. Утворана пры дапамозе суфікса -ін-а ад баран. Спарадычна сустракаецца i састаўная назва баранова мяса, параўн. славацк. baranie maso. Авёчына ж. Мяса авечкі як прадукт, страва. Неко натто сыто гэто мясо. Авечына, кажуць, ні такая смашна, як бараніна. Ст. С. Слова ўжываецца рэдка, замест яго скарыстоўваецца састаўная назва авечае (авечо) мяса. Хай авечаго мяса возъмя да капусты. Гр. Утворана слова ад авечы, суфікс -ін-а: авеч-ына. Ялавічына ж. Мяса каровы, якая не доіцца, а адкормліваецца на мяса (ялавіцы). На вяселё зарэзалі ялавіцу. Нат ні кепска ялавічына была. Гр. Ялавічына — говядина (БРС-62, РБС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶