Укр. маслянка — маслёнка', дыял. масляник— тс. (ЛАУГ, II, карта 174); польск. maślanka — тс., стар, maślonka; руск. маслёнка —* 'пасудзіна на масла'. Утворана слова ад масла, суфікс -янк-а. Літаральнае значэнне — 'масляная вадкасць'. Тварог (тварох) м. С тварагу сыр зробімо, а яг зьзясі — ні будзя. Вар. Агульнаславянскае слова, утворана пры дапамозе суфікса -огъ ад той асновы, што i творить (КЭСРЯ, 330). Сыр м. Жджы да Пятра, то сыру зьзясі. Кр. Для абазначэння сыру рознага віду бытуюць састаўныя назвы: завяты сыр, свежы сыр, сушаны сыр, смажаны сыр. Завяты сыр. Крыху падсохлы, пасолены сыр. Съвежаго німашака, мо хіба завятаго прынясьці — есьцімяш. Ст. С. Завяты смажым сыр. Гр. Смажаны сыр. На масьлі гатуям смажаны сыр: крытым i смажым у масьлі, накрыўшы ў саганчыку. Гр. Сушаны сыр. На зіму сушаны сыр робімо, тагды добро зьзесьці, ні псуецца. Гр. Сыр —4 агульнаславянскае слова, мае адпаведнікі ў іншых індаеўрапейскіх мовах: старапруск. suris — сыр', нямедк. sauer — кіслы'. Літаральнае значэнне — сыры' (КЭСРЯ, 327). Сыроватка ж. Трохі зьлі, a астатня сыроватка ў клінку сьцячэ. Kp. Сыроватку n'e, як малако аттопліваям. Гр. Слова агульнаславянскае. Паходзіць ад сыроватая вода (сыроват-ка), сыроваты — ад сыр\ руск. сыворотка — вынік метатэзы роввор (КЭСРЯ
Дадатковыя словы
ров>вор
9 👁