Салодкая (салотка) смятана. Смятанка. Яг у банцы ацстойвая — гэто салотка сьмятана, бо малако сьвежо, ні кісло. Гр., параўн. у КТСБМ (510) салодкасметанковае масла (caлодкасметанковае — ад салодкая смятана). Кіслая (кісла) смятана. Блінцэ любіць аммачаць у кіслу сьмятану. Kp. Зрэдку ў гэтым значэнні ўжываецца слова вяршок (м). Пазьбірай вяршке: масло біцімям. Гр. Смятана -4 агульнаславянскае слова, паходзіць ад сьметати; смятана — былы дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу жаночага роду (КЭСРЯ, 310). Літаральнае значэнне — 'сабранае, знятае', параўн. руск. сливка (ад сливать). Масла (масло) н. Масла з кіслай, салодкай смятаны. Ці с кіслае, ці с салоткае сьмятаны — усяроуно масло ў нас. Гр. Масла — агульнаславянскае слова, паходзіць ад мазаць: *mazslo\ у выніку спрашчэння трупы зычных зсл — мазсло масла (Фаем., 11,578; КЭСРЯ, 194). Маслянка ж. Маслёнка. Мой малы любіць піць масьлянку, адно сьвежу, як масло б'еш. Св. Маслянка —маслёнка', Мает., Слон., Ваўк. (П. С.), Радашк, Шкл. (МДСБМ), Бял. (Мат., 34); маслянка, маслёнка, масленка — тс. (ЛП, 389); маслёнка — тс., Бял. (Мат., 34), Чэрв. (КСЧ); маслянка — маслёнка', Я. Колас (На ростанях), Ф. Багушэвіч (Выбраныя творы, 1952, стар. 127), А. Васілевіч (Шляхідарогі). Маслёнка — пахта (РБС-53, БРС
Дадатковыя словы
беш
13 👁